Звыш 600 дзён за кратамі знаходзіцца Раман Паўленка
Звыш 600 дзён — столькі за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Раман Паўленка. Ён з’яўляецца фігурантам справы па масавых беспарадках, падзеі адбыліся ў жніўні 2020 года адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Палітвязень Раман Паўленка асуджаны па артыкулу 293 частка 2 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або ўдзел у масавых беспарадках. Жыхар Берасця быў затрыманы яшчэ ў сакавіку 2021 года. Праз паўгады адбыўся суд.
Жыхар Берасця знаходзіўся ў шостай частцы абвінавачваемых. Адметна тое, што па месцу жыхарства і прапіскі ў палітвязня прайшлі вобшукі.
Спачатку Раман Паўленка знаходзіўся ў СІЗА №7 у Берасці, але пасля быў пераведзены ў папраўчую калонію №1. Прысуджана тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Беларускае Радыё Рацыя