«Зялёны тэлефон» гатовы спрыяць беларусам у вырашэнні экалагічных праблем
Да жнівеньскіх падзей 2020 года ў жыхароў Беларусі асаблівую папулярнасць мелі анлайн-петыцыі, якія складаліся для вырашэння паўсядзённых праблем.

Ці мажліва зараз ствараць анлайн-петыцыі ў Беларусі і на якія канкрэтны тэмы, распавяла менеджар-аператар інфалініі па вырашэнні экапраблем “Зялёны тэлефон” Паліна Бурко:
– Агулам можна, але з абмежаваннямі, таму што блакуюцца ў нас гэтыя сайты, на якіх можна ствараць петыцыі, гэта change.org і petition.by. То-бок можна, але з выкарыстаннем VPN абсалютна на розныя тэмы. Але так, як мы працуем з экалагічнымі праблемамі, мы з экалагічнай менавіта петыцыяй дапамагаем, ствараць розныя запыты, рабіць звароты, дапамагаем юрыдычна. Дапамагаем рабіць на розныя тэмы, але ў асноўным гэта экалогія.
Бясплатна пракансультавацца з камандай «Зялёнага тэлефона» па тэмах экалагічнага накірунку можна праз тэлеграм-канал @green_phone_help. Сярод папулярных запытаў: арганізацыя вывазу пабытовага смецця, спыненне вырубкі дрэваў, якасць паветра і вады.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:


Беларускае Радыё Рацыя
Фота «Зялёнага тэлефону» і з адкрытых крыніц