З’явіліся „беларускамоўныя” запалкі



У продажы з’явіліся „беларускамоўныя запалкі”. Пра гэта ў Фэйсбуку напісаў Ігар Случак. „Перапіска і перамовы па пытанні занялі блізу 5 гадоў”, — адзначае Ігар Случак.

„У 2018 годзе Барысаўдрэў у адказах на звароты адмаўляўся выкарыстоўваць беларускую мову на сваіх запалках. У 2020 годзе вытворца разглядаў магчымасць з’яўлення беларускай мовы ў будучым. У 2022 годзе пачалі распрацоўвацца беларускамоўныя макеты карабкоў.

Праца на карысць Беларусі і беларускай мовы ў Беларусі працягваецца. І толькі знаходзячыся тут можна трымаць руку на пульсе роднай мовы.  Гэта нябачная праца працягваецца. Магчыма, яе нябачна ў навінах і сацсетках, але яна ёсць і паляпшае і абараняе Беларусь не на словах, лозунгах і заявах, але на справе”, – напісаў Ігар Случак.