160 гадоў таму расстралялі Адама Фалькоўскага



24 чэрвеня 1863 года ў Лідзе за чытанне маніфеста паўстання ў вёсцы Ішчална (цяпер Шчучынскі раён), быў расстраляны ксёндз Адам Фалькоўскі.

Паходзіў Адам Фалькоўскі з шляхецкай сям’і, сын Бартламея Фалькоўскага. Напачатку паўстання служыў пробашчам парафіі Ішчална былога Лідскага павета. Зачытаў маніфест паўстання і заклікаў жыхароў прыняць у ім удзел. Адама Фалькоўскага арыштавалі 3 траўня 1863 года. Яго расстралялі ў Лідзе каля дарогі на Крупы.
У верасні 2010 года, перад правядзеннем рэспубліканскіх «Дажынак», магіла Фалькоўскага была спляжана бульдозерамі. У адказ на гэта моладзь пяць дзён ладзіла пікет на месцы пахавання. На другі дзень пікетавання быў усталяваны драўляны крыж. Лідская грамада пачала прыносіць да крыжа знічкі. Улады прапанавалі замяніць крыж на памятны камень.

30 кастрычніка 2010 года памяць Адама Фалькоўскага была ўшанавана на камяні.

Беларускае Радыё Рацыя