65 год літаратурнаму аб’яднанню „Белавежа”



65 гадоў таму было заснаванае Беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа». Адзінае такога маштабу літаратурнае аб’яднанне сярод нацыянальных меншасцяў у Польшчы.

8 чэрвеня 1958 года ў рэдакцыі тыднёвіка «Ніва» ў Беластоку адбыўся арганізацыйны з’езд Беларускага літаратурнага аб’яднання. Першым кіраўніком якога стаў Георгій Валкавыцкі.

У пачатковым перыядзе дзейнасці аб’яднання найбольш актыўнымі былі: Янка Анісеровіч, Ян Чыквін, Дзмітрый Шатыловіч, Віктар Швед, Аляксандар Баршчэўскі і Уладзімір Гайдук.

Першым выданнем аб’яднання (і ў той жа час першым зборнікам паэзіі, выдадзеным у пасляваенным Беластоку), стаў альманах «Рунь», у якім было надрукавана сямнаццаць вершаў беларускіх аўтараў. Да пачатку 70-х з’явіліся першыя томікі паэзіі сябраў «Белавежы». Да аб’яднання далучылася 34 асобы, у тым ліку Надзея Артымовіч.

У 1990 годзе пачалося выданне Бібліятэкі Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа». Ужо выйшла амаль 100 выданняў. У 1998 годзе пачаў выходзіць беларусазнаўчы літаратурна-навуковы часопіс «Тэрмапілы» пад рэдакцыяй шматгадовага старшыні «Белавежы» Яна Чыквіна, якога не стала ў лістападзе мінулага года.

Беларускае Радыё Рацыя