“А што ты ведаеш пра БНР?”



“А што ты ведаеш пра БНР?”. Такую назву мае квіз, які будзе прымеркаваны да Дня Волі і пройдзе ў 10 розных гарадах розных краін. Удзел у спаборніцтве бясплатны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.

Пра асаблівасці тэматычнай гульні распавёў лідар руху “За Свабоду”, які з’яўлецца суарганізатарам падзеі, Юры Губарэвіч:

– Квіз пад назвай “А што ты ведаеш пра БНР?”. Прычым гэта сеткавае мерапрыемства, 10 гарадоў па ўсёй Еўропе, пачынаючы з Грузіі і заканчваючы як мінімум Бельгіяй. Тыя месцы, дзе найбольш прысутныя зараз беларусы. Сеткавае – таму што робіцца пад адным брэндам, з адным падыходам і адной групай палітычных арганізацый, у дадзенай сітуацыі гэта шэраг палітычных партый, якія ўжо даўно аб’яднаныя на пляцоўцы “Паглыблены дыялог” і займаюцца распрацоўкай рэформаў для новай Беларусі.

У Варшаве гульня пройдзе ў Музеі Вольнай Беларусі. Пра яе, 105-годдзе БНР і агульныя палітычна-грамадскія працэсы Юры Губарэвіч распавядзе ў праграме “Мы бачым” на Беларускім Радыё Рацыя ў пятніцу, 24-га сакавіка. Пачатак праграмы – у 21:30 па беларускім часе (19:30 – па польскім).

Беларускае Радыё Рацыя