Адбудуцца тры прэзентацыі кнігі Юркі Голуба



На наступным тыдні на Гарадзеншчыне пройдзе тры прэзентацыі кнігі Юркі Голуба Дыханне трыснягоў”, якую падрыхтаваў да друку пісьменнік Міхась Скобла.

Пачнецца ўсё з Ліды, дзе ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы 19 кастрычніка ў 14 гадзін збяруцца літаратары і аматары літаратуры з Менска, Гародні, Дзятлава, Ліды на першую прэзентацыю кнігі.

Аўтар

20 кастрычніка прэзентацыя адбудзецца ў Гародні, у якой прымуць удзел гарадзенскія пісьменнікі. А 21 кастрычніка ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя кнігі “Дыханне трыснягоў” з удзелам жонка Юркі Голуба Кацярыны Пятроўны і землякоў паэта.

Беларускае Радыё Рацыя