Адбудзецца фестываль “Міхасёвы прыгоды”
На пляцоўцы Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея імя Якуба Коласа ў Менску 2-га чэрвеня адбудзецца фестываль дзіцячага чытання “Міхасёвы прыгоды”. Па ліку гэта будзе ўжо другі фестываль.
Жыхароў беларускай сталіцы, а таксама гасцей, якія завітаюць на фестываль, чакаюць сустрэчы з пісьменнікамі, аўтограф-сесіі, прэзентацыі кніг, тэатральная пастаноўка, выставы карцін беларускіх мастакоў, а таксама розныя гульні і конкурсы, прысвечаныя класікам беларускай літаратуры.
На фестывалі “Міхасёвы прыгоды” прыгадаюць і дзіцячага пісьменніка Янку Маўра, які шчыра сябраваў з Якубам Коласам і напісаў добра вядомы твор дзецям і дарослым “Палескія рабінзоны”.
Беларускае Радыё Рацыя
