Адкрылі мемарыяльную шыльду Міхаілу Фінбергу
У Маладэчне трыццаты раз праходзіць Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі, заснавальнікам і ідэйным натхняльнікам якога быў кампазітар, музыкант і дырыжор Міхаіл Фінберг (1947-2021).

У гонар маэстра ў Маладэчне на будынку Палаца культуры адкрылі мемарыяльную шыльду. Аўтарамі шыльды з’яўляюцца скульптары Уладзімір Слабодчыкаў і Арцём Мядзведзеў, а таксама архітэктар Віктар Каракі.
Беларускае Радыё Рацыя