Алесь Аркуш прэзентаваў сваю новую кнігу ў Беластоку



Пісьменнік Алесь Аркуш у Беларускім Хабе „Новая зямля“ прэзентаваў сваю новую кнігу „Тастамент Рагвалода“.

У творах аўтара дэтэктыўныя лініі і метафізіка спалучаюцца з асобамі Вацлава Ластоўскага і Алеся Дудара. Постмадэрнісцкія раманы Аркуша насычаны цытатамі, перакрыжаваннямі і адсылкамі на іншыя літаратурныя творы.

Аб асаблівасцях сваіх кніг пісьменнік распавёў „Рацыі“.

Кніга перавыданняў, яна аб’яднала тры творы, якія сабраныя пад адной вокладкай. Усе тры творы прысвечаныя Полацку і звязаныя між сабою, ствараючы адзіны гіпертэкст. Ён напоўнены рознымі мітамі, легендамі — што звязаныя з Полацкам — героямі, персанажамі. Утварыўся такі метафізічны расповед пра Полацак.

Прачытаць кнігі аўтара можна не толькі ў папяровым варыянце — лічбавыя версіі твораў даступныя для сцягвання на буйных літаратурных пляцоўках.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя