Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная рыхтуюць Калядны альбом
Беларускія музыкі рыхтуюцца да зімы. Гусляр Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная пішуць у Варшаве Калядны альбом. Гукарэжысёрам выступае Павел Сініла.

Дарэчы, рэліз стане ўжо другім такім тэматычным. “Але розніца паміж пласцінкамі дакладна маецца”, – кажуць Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная:
-Папярэдні альбом быў больш англа-саксонскі, там было шмат Калядак з брытанскіх выспаў. А гэты больш разнастайны, сярэдняморскі мы б сказалі. Тут ёсць італьянскія, гішпанскія Калядкі.
-Калядныя песні – гэта нешта чароўнае. Хочацца ад сучаснасці, ад усяго злога, непрыемнага ўзяць і абмежавацца. І паглыбіцца ў нейкую прыемную музыку, у нейкую казку, у якой хочацца пажыць хаця б гэты калядны час.
Дарэчы, нягледзячы на ўсе складанасці, Таццяна Ячная і Алесь Чумакоў усё ж спадзяюцца не спыняць сваю канцэртную дзейнасць і ў зімовы час зладзіць нямала калядных выступаў.



Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя