Алесь Пашкевіч: Падчас паўстання Каліноўскі выступаў супраць русіфікацыі



У 160-ую гадавіну Паўстання 1863 года важнасць памяці пра асобу Кастуся Каліноўскага падкрэсліў гісторык Алесь Пашкевіч.

Пры гэтым ён падкрэсліў няслушнасць негатыўнага стаўлення да асобы Каліноўскага з боку праваслаўных вернікаў, у тым ліку і на Падляшшы, з-за рэзкіх выказванняў героя паўстання ў бок тагачасных праваслаўных як прадстаўнікоў расейскай царквы:

– Гэта такі прапагандысцкі пасыл, што Каліноўскі ненавідзеў праваслаўных, ненавідзеў усё, што не ўпісвалася ў каталіцтва ці польскасць у тагачасным разуменні, заклікаў праводзіць вось такія гвалтоўныя дзеянні менавіта супраць носьбітаў гэтай веры, гэтай традыцыі. Каліноўскі не быў супраць усходняй традыцыі, не выступаў за каталіцтва. Ён быў супраць расейскага праваслаўя, якое ў той час на тэрыторыі Беларусі навязвалася пасля ліквідацыі царкоўнай уніі ў 1839 годзе.

Як вядома, Кастусь Каліноўскі нарадзіўся па Падляшшы, у вёсцы Мастаўляны, што пацвярджаецца ягонай метрыкай аб хрышчэнні. У дні 160-ай гадавіны Паўстання 1863 года запрашаем наведаць гэтыя мясціны і ўскласці кветкі і знічы ля помніка Каліноўскаму.

Беларускае Радыё Рацыя