Альгерд Бахарэвіч распавёў пра творчыя планы на 2023 год



Выхад перакладаў і новых кніг, а таксама дзясяткі вандровак. Так выглядаюць творчыя планы на 2023 год для беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча, які знаходзіцца ў эміграцыі.

„Год павінен стаць плённым у творчым плане, але можа быць вельмі непрадказальным”, – адзначыў ён:

Калі казаць пра творчасць і літаратуру, то для мяне гэта быў цікавы год, я ў чаканні некалькіх новых кніг у перакладах на нямецкую мову. Па-першае, гэта апошняя кніга “Пана А”, якая мусіць выйсці ўвесну па-нямецку ў Берліне і, па-другое, мой раман “Сабакі Еўропы” таксама мае выйсці ў 2023 годзе. Я спадзяюся, што ён недзе восенню выйдзе ў перакладзе Томаса Вайлера.

Альгерд Бахарэвіч падкрэсліў, што сачыць за яго творчасцю, а таксама абвесткамі бліжэйшых сустрэч можна ў першую чаргу праз яго ўласную старонку ў сацыяльных сетках.

Беларускае Радыё Рацыя