Аляксандр Чарнуха: Яны жывуць у сваім выканкамаўскім маўзалеі



Беларускі журналіст і пісьменнік Аляксандр Чарнуха, які вясной выдаў свой дэбютны раман “Свиньи”, прэзентуе яго пасляслоўе. Свежае апавяданне мае назву “Рука”.

“Уявіце сабе, што мёртвага чыноўніка дастаюць з зямлі, і ён раптам ажывае пад уздзеяннем таемнага факсу. Пра гэта маё новае апавяданне,” — кажа аўтар.

Яно адметнае для мяне, таму што я для сябе сфармуляваў увесь гэты стыль існавання і працы беларускіх чыноўнікаў. І вось як раз яны працуюць у жанры некрасатыры – калі табе і страшна і смешна адначасова. І ўсё, што яны бяруць у рукі, перастае жыць, яно проста парахнее ў гэтых руках. Нейкія не жывыя людзі, і не жывое ўсё, што вакол іх. Яны жывуць у сваім выканкамаўскім маўзалеі і выходзяць, калі-нікалі, на паляванне.

Прачытаць апавяданне “Рука” можна на спасылцы.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя