AnaMova прэзентуе канцэртную версію монаспектакля “Spoviedź”



Беларуская спявачка і актрыса AnaMova прэзентуе канцэртную версію монаспектакля “Spoviedź”. У праграме – беларускі фолк, аўтарскія песні з фартэпіяна, медытатыўныя сінтэзатарныя імправізацыі. Таксама прагучаць урыўкі са спектакля пра пошукі беларускай ідэнтычнасці, які ў красавіку дэбютаваў у Варшаве.

Распавядае AnaMova:

-Гэта будзе канцэртная версія з урыўкамі са спектакля. А сам спектакль можна будзе ўжо ўбачыць у Варшаве на тэатральна-музычным фествалі 25 чэрвеня. Таксама не за гарамі выхад дэбютнага альбому. Там будуць песні са спектакля і не толькі. Там будуць і арыгінальныя кампазіцыі, і беларускія народныя песні ў цікавай сучаснай апрацоўцы.

Уваход на віленскую імпрэзу 31-га траўня будзе па данатах 10 еўра.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя