Андрэй Катлярчук: Гісторыя калабарантаў на Падляшшы патрабуе глыбокага даследвання
Вядомы беларускі гісторык Андрэй Катлярчук прачытаў публічную лекцыю ў Беластоцкім Універсітэце пад назвай «Беларускія ваенныя калабаранты з нацыстамі ў перыяд Халоднай вайны. Заходнія выгнаннікі. Стратэгіі выжывання і праца памяці».

Пра важнасць даследвання дадзенай тэмы разважае доктар гістарычных навук, выкладчык Упсальскага ўніверсітэту Андрэй Катлярчук:
– Чытаў гэтую лекцыю з такім фокусам тых людзей, якія нарадзіліся на Беласточчыне і ў час вайны супрацоўнічалі са зброяй у руках з нацысцкім акупацыйным рэжымам, непалітычная эміграцыя. Паліцэйскі батальён тут быў у Беластоку, і была ліквідацыя гета, было паўстанне ў гета, была дэпартацыя. У ліквідацыі прымалі ўдзел, канешне, немцы, СС. Але былі і латышскі, украінскі і беларускі батальёны. Беларускім гісторыкам, падляшскім гісторыкам варта заняцца гэтым матэрыялам. Я магу дапамагачы матэрыяламі з архіваў. Мы мала ведаем пра гэта, што тут было.
Поўнасцю гутарку слухайце ў далучаным файле:
Па словах Андрэя Катлярчука, асобнага даследвання патрабуе газета «Вольная Праца», якая выдавалася на Беласточчыне ў 1939-1941 гадах на беларускай мове і захавалася выключна ў архіве Санкт-Пецярбургу.
Беларускае Радыё Рацыя