Андрэй Хадановіч атрымаў медаль Падзякі Еўрапейскага Цэнтра Салідарнасці
Андрэй Хадановіч атрымаў медаль Падзякі Еўрапейскага Цэнтра Салідарнасці ў Гданьску.

Беларускага літаратара ўзнагародзілі разам з трыма ўкраінцамі — Ёзэфам Зісельсам, Багданам Асадчуком і Барысам Лявіцкім. Двух апошніх уганаравалі пасмяротна.
Медалём уганароўваюць людзей, якія ўнеслі свой уклад у аднаўленне вольнай Польшчы. Таксама Медаль уручаюць тым, хто ў духу ідэалаў Салідарнасці выступае за ўніверсальныя правы чалавека, займаецца прасоўваннем ідэі салідарнасці як асновы еўрапейскага парадку, працуе на карысць паразумення паміж народамі. Старшыня журы — Лех Валенса. Узнагароду заснавалі на 30-годдзе польскага руху “Салідарнасць”, дзейнасць якога спрычынілася да падзення камуністычнага рэжыму ў Польшчы.
Радыё Свабода