Андрэй Курэйчык: Лукашэнку застаецца фінансаваць рэшткі тэатраў у Беларусі
Лукашэнка патрабуе фінансаваць тэатры ў Беларусі па схеме 50 на 50: колькі трупа зарабіла сваімі сіламі, столькі і атрымае ў якасці падтрымкі з дзяржбюджэту.
Ці вытрымаюць такія ўмовы тэатры Беларусі, разважае беларускі драматург і кінарэжысёр Андрэй Курэйчык:
-Неяк выжывуць. Мастацтва выжывала пры любых абставінах. Мастацтва выжывала пры Сталіне, мастацтва выжывала пры Гітлеры, мастацтва выжывала ў сярднявечча. Пытанне ў іншым. Вельмі шмат звольнілі, Купалаўскі тэатр разграмілі, Нацыянальны тэатр разгромлены. Так, зараз сабраўся ў выгнанні, робіць выдатныя спектаклі. Проста няма таго фінансавання, няма тых магчымасцяў. Гэта іншае пытанне.
Паводле Андрэя Курэйчыка, беларускім тэатрам бракуе ўласных акцёрскіх кадраў. У выніку запрашаюцца акцёры з суседняй Расеі, якія не валодаюць беларускай мовай і для якіх ставяцца пластычныя спектаклі без словаў, што нельга параўнаць з былой сцэнічнай практыкай тэатраў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Андрэй Курэйчык
