Анлайн-лекцыя «Афрасіння Полацкая. Святая з чатырма імёнамі. Яе час, яе Крыж»
У аўторак, 4 кастрычніка, Беларускі ПЭН ладзіць анлайн-сустрэчу з гісторыкам Сяргеем Тарасавым, сёлетнім лаўрэатам Прэміі імя Францішка Багушэвіча.

Дата: 4 кастрычніка
Час: 19.00 (час мінскі)
Месца: фэйсбук-старонка Беларускага ПЭНа
Спадар Сяргей прачытае лекцыю «Афрасіння Полацкая. Святая з чатырма імёнамі. Яе час, яе Крыж» ды прэзентуе сваю ўганараваную кнігу «Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час. Яе Крыж».
Літаратурная прэмія імя Францішка Багушэвіча заснавана ў 1994 годзе. Традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.
Сустрэча будзе транслявацца на фэйсбук-старонцы Беларускага ПЭНа. Далучайцеся!