Анлайн-прэзентацыя беларускага пераклада рамана Антонія Ліберы “Мадам”
Беларускі Калегіюм падчас анлайн-сустрэчы “Варшава–Парыж” прадставіў беларускамоўны пераклад рамана Антонія Ліберы “Мадам”.
Перакладчыца Марына Шода адзначыла асноўныя для кнігі асаблівасці 60-ых гадоў ў ПНР і кантакт культур ва ўмовах вакуума:
-Для жыхароў Савецкага Саза Польшча, хоць і была прымаўка “Польшча – не заграніца”, але выехаць у Польшчу лічылася страшэнным шчасцем, – гэта была сапраўды заграніца. Гэта былі іншыя будынкі, іншыя людзі і іншыя магчымасці. Такі ж настой быў у герояў гэтага рамана. Вось тое, чаго ў Польшчы пры ўсёй шэрасці соцрэалізму насамрэч хапала, гэта кантактаў з культурамі Захаду.
Антоні Лібера – знакаміты польскі пісьменнік, перакладчык і тэатральны рэжысёр. Раман «Мадам» – адзіная мастацкая кніга, напісаная аўтарам.
Беларускае Радыё Рацыя
