Анонс перадачы «З падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі»
12 месяцаў таму
«Сустрэча з домам» – такі назоў мае кружэлка выдадзеная Міраславам Туроўскім з Канюк, што ў гміне Заблудаў. Пачаў ён спяваць у калектыве «Славянская нота», што дзейнічае пры Цэнтры Культуры ў Міхалове. У бліжэйшай перадачы Анны Шайкоўскай «З падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі» – Міраслаў Туроўскі распавядзе пра тое, што спалучае яго з Кэнтшынам, пра Канюкі, а таксама пра сваю грамадскую дзейнасць і любоў да спеву пад гітару.
Міраслаў Туроўскі з Канюк будзе героем найнавейшай перадачы Анны Шайкоўскай з серыі «З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі». Слухайце ў нядзелю а 12:05 паводле польскага часу. Паўтор у 20:05.
Беларускае Радыё Рацыя