Анонс перадачы „З Падляшша родам”: Раіса Анхім і Веся Міруць



„Каб было весялей і каб адчуваць сябе патрэбным” – такім дэвізам карыстаюцца ўдзельніцы Кола вясковых гаспадыняў у Бандарах.

Валя Лаеўская ў чарговай сустрэчы ў серыі „З падляшша родам” запрашае на сустрэчу з Яўгеніяй Бурай, Раісай Анхім і Весяй Міруць, дзякуючы якім жыццё ў Бандарах і навакольных вёсках набывае колераў.

Паспрабаваць страваў, якія рыхтуе Кола вясковых гаспадыняў з Бандароў зможам ужо 22 ліпеня на пляжы ля Семяноўскага вадасховішча шукайце палатку ўпрыгожаную рэгіянальнымі макаткамі ды ручнікамі. Дзе можна будзе купіць традыцыйную толканіцу, сыры квас і іншыя традыцыйныя стравы рэгіёну.

Перадача пра кола вясковых гаспадыняў у Бандарах ужо ў бліжэйшую нядзелю 2 ліпеня ў 12:05 і ў 20:05. Паўтор ў суботу 8 ліпеня ў 17:05 на хвалях Беларускага Радыё Рацыя.

Беларускае Радыё Рацыя