Анонс праграмы “Калядуем па-беларуску”: Пра звычаі нашых продкаў



Каляды надыходзяць! У гэты асаблівы, святочны час прапануем вам спецыяльную праграму “Калядуем па-беларуску”.

Прадстаўніцы Школы беларускай традыцыйнай культуры Наталка і Ганя распавядаюць пра звычаі нашых продкаў, захаванне абрадаў цяпер, а таксама прыгадваюць адметныя гісторыі з сучаснага калядавання.

Пачуць праграму “Калядуем па-беларуску” можна сёння, у суботу, 24-га снежня, у 18:00 (па польскім часе). Аўтар і вядучая праграмы – Марына Савіцкая.

Беларускае Радыё Рацыя