Анонс праграмы „Маніфест”: Эмі Бялінская



Удзел у беларускіх пратэстах. Тэрміновая рэлакацыя ў Польшчу з 50 доларамі ў кішэні. Наладжванне жыцця ў Варшаве. Стварэнне ўласнага гурта “Emigrants”. Такім быў лёс спявачкі і мастачкі Эмі (Krou) Бялінскай.

Эмі Бялінская

Дарэчы, адна з карцін дзяўчыны – з выявай лідарак Аб’яднанага Штабу – цяпер знаходзіцца ў Офісе Святланы Ціханоўскай. Пра з’яўленне твору і яго няпросты шлях да адрасата распавядае Эмі.

Пра музычную дзейнасць, рэлакацыю і светапогляд на жыццё Эмі распавядзе ў аўтарскім праекце Марыны Савіцкай “Маніфест”.

Праграма выйдзе ў суботу, 11-га сакавіка, у 16:06 па польскім часе (альбо 18:06 па беларускім).

Беларускае Радыё Рацыя