Анонс праграмы „Мы бачым”: Эльвіра Каралёва
У Варшаве працягваецца выстава беларускага мастака з аўтызмам Мацвея Вельгаса. Асноўная частка прац маладога творцы прысвечаная катам.

Куратар імпрэзы – Эльвіра Каралёва. Яна даўно ўжо ладзіць інклюзіўныя падзеі і перакананая, што ў людзей з абмежаванасцямі ёсць чаму павучыцца.
Пра інклюзіўныя магчымасці ў Польшчы, розніцу паміж таленавітымі мастакамі з асаблівасцямі і прафесійнымі творцамі і іншае Эльвіра Каралёва распавядзе нашаму карэспандэнту Марыне Савіцкай у праграме «Мы бачым» на Беларускім Радыё Рацыя. Выпуск выйдзе ў эфір у нядзелю, 25-га чэрвеня. Пачатак перадачы – у 16:10 па польскім часе.
Беларускае Радыё Рацыя