Антон Сіроцін: Мы адшукалі іншы саўнд і іншае гучанне
Гурт “Kurwadziki” выступіў на фэсце “Тутака”. Цяпер калектыў жыве і працуе ў Польшчы, а раней – у часткова іншым складзе – функцыянаваў у Беларусі пад назвай “Всё Crazy”.

Госць Рацыі – лідар і вакаліст калектыву Антон Сіроцін. Нашаму карэспандэнту Марыне Савіцкай ён распавёў пра прыгоды перад выступам на оўпэн-эйры і агульныя змены ў жыцці бэнду.
РР: Для вас фэст «Тутака» – гэта…
Анон Сіроцін: Фэст «Тутака» – для мяне гэта, па-першае, камунікацыя. Па-другое, магчымасць паказаць усім людзям, што мы існуем, бо мы ж толькі пачынаем граць.
РР: Дарэчы, для тых людзей, якія прызвычаіліся вас больш бачыць як «Всё Crazy». Патлумачце, калі ласка, розніцу.
Анон Сіроцін: Спачатку не было такой розніцы. Бо мы гралі песні ў акустычнай лёгкай апрацоўцы. А потым калі мы паглыбіліся ў акустычны гук і пачалі рабіць аранжыроўкі акустычныя, і пачалі пісаць новы песні ўжо адразу пад акустыку. Калі пачалі гэта ўсё рабіць, то адшукалі нейкі іншы саўнд і нейкае іншае гучанне. І наогул гэта ўжо атрымаўся іншы гурт. Спачатку мы казалі, што гэта толькі польскія нашчадкі «Всё Crazy». А зараз так не кажым. Бо гэта ўсё іншае. «Всё Crazy» – гэта трэш, угар і мегадрайв. А «Kurwadziki» – гэта больш такая музыка, дзе можна падумаць.

Цалкам размова:
Фестываль “Тутака” адбыўся пад Беластокам 14 і 15 ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя