Апошні запавет Генадзя Бураўкіна: “Берагчы Беларусь…”
“Перадусім Беларусь” — такую назву атрымала кніга, прысвечаная памяці Генадзя Бураўкіна, у якой сабраны апошнія інтэрв’ю з паэтам, а таксама ўспаміны яго сяброў і паплечнікаў. Яго апошні запавет запісаў вядомы журналіст і літаратуразнаўца Сяргей Шапран.
– Берагчы Беларусь і спадзявацца, што ўсе мы: і тыя, што былі, і тыя, што будуць, і тыя, што ёсць, – вечныя, вечныя ў нашай мове.

Запрэзентаваць кнігу ў Гародні Сяргей Шапран прыехаў разам з Міхасём Скоблам і Уладзімірам Някляевым, якія на працягу многіх гадоў блізка сябравалі з Генадзем Бураўкіным. Падчас прэзентацыі кнігі ў Цэнтры гарадскога жыцця яны ўзгадалі малавядомыя факты з жыцця паэта.
Кажа Міхась Скобла:
– Для Генадзя Бураўкіна на ўсіх яго чыноўніцкіх пасадах перадусім была Беларусь – так і называецца кніга ўспамінаў пра яго. І тое, што ён быў першым прадстаўніком незалежнай Беларусі ў ААН – вялікае шчасце для маладой краіны, што яе прадстаўляў, па-першае, дасведчаны дыпламат, а па-другое, патрыёт.
У апошнія два дзесяцігоддзі Генадзь Бураўкін не меў афіцыйнага прызнання, аднак яго ўсё адно называлі народным паэтам.
[Not a valid template]
Поўны гук у далучаным файле.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня