„Арт Сядзіба” спыняе сваю дзейнасць



Культурніцкая ініцыятыва „Арт Сядзіба” адзначыла 10 год з моманту заснавання і «на гэтым усё». На старонцы „Арт Сядзібы” ў ФБ тлумачыцца: «Па прычыне таго, што мы знаходзімся ў стадыі ліквідацыі, а яшчэ неўзабаве прымуць закон аб адказнасці за дзейнасць арганізацый, якія ліквідаваныя, мы прынялі рашэнне не працягваць дзейнасць. Дзякуем усім, хто быў з намі ўсе гэтыя гады».

Вядома, што сярод заснавальнікаў „Арт Сядзібы” былі Франак Вячорка, цяпер дарадца Святланы Ціханоўскай, Зміцер Афанасенка, музыка й прадпрымальнік, а таксама Павал Белавус, арт-менеджар, цяпер палітвязень. Першая «Арт Сядзіба» адкрылася як незалежная пляцоўка для імпрэзаў, лекцыяў, семінараў, сустрэчаў 24 снежня 2011 года ў ГД «Гарызонт».

Фота: facebook.com/artsiadziba