Beer&History: Беларускі час. Як лічылі час нашы продкі?
Беластоцкі гістарычны клуб Beer&History пашырае тэмы, якія разглядаюцца на яго пасяджэннях.

Дакладчыкам выступіла гісторык, доктар гістарычных навук Святлана Куль-Сяльверстава. Яна прачытала лекцыю на тэму „Беларускі час. Як лічылі час нашы продкі?”. На працягу стагоддзяў мяняліся календары і цыклічнасць часу і сёння ў гэтым не проста разабрацца:
– У нас існавала цыклічнасць часу, паколькі мы ўсё ж земляробчы народ, у нас народны каляндар. Па народным календары ў нас няма эры, у нас няма эпохі. У нас земляробчае свята і земляробчы цыкл. Для беларуса год пачынаецца на „Гуканне вясны”, на сельгаспрацы, і пайшло да Калядаў. Яно цыклічна, штогод усё тое самае.
Па завяршэнні лекцыі прагучала шмат пытанняў. Але найбольш уразіла слухачоў, што ў сярэднявеччы ў Вялікім Княстве Літоўскім і ў Масковіі час вылічалі па розных календарах. І падчас гандлёвых і палітычных кантактаў было не проста разабрацца ў пошуку агульнага часу.




Беларускае Радыё Рацыя