Беларускае дударства прызнана аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі
Беларуская дуда ў форме элементу “Культура беларускай дуды” была прызнана на ўзроўні Міністэрства культуры Беларусі аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны і была ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Сітуацыю камэнтуе дудар і даследчык беларускай дуды ў еўрапейскім кантэксце Яўген Барышнікаў:
– Гэтая гісторыя абмяркоўвалася задоўга да 20-га года. У свой час славакі падалі ў рэпрэзэнтатыўны спіс UNESCO файл пра сваю дудурскую традыцыю. І запрашалі іншыя еўрапейскія краіны да гэтага файлу далучацца. Паколькі дзяржава вельмі любіць паказвацца на міжнароднай арэне, у тым ліку ў спісе UNESCO, гэта быў такі просты шлях – можна далучыцца. І гэта ў цэлым была б падзея станоўчая гады чатыры таму. Трагікамічная сітуацыя. З аднаго боку людзей за гранне на дудах саджаюць у турмы, а з другога боку дуду ўключаюць у спіс гісторыка-культурнай каштоўнасці.
На думку даследчыка, у апісанне элементу “Культура беларускай дуды” не быў далучаны від беларускай дуды – дуда-мацянка.
Менскі аблвыканкам плануе падрыхтаваць дасье аб’екта гісторыка-культурнай спадчыны “Культура беларускай дуды” для накіравання ў UNESCO ў 2024 годзе.


Беларускае Радыё Рацыя
Фота суполкі «Жывая спадчына» і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.