Беларуская спявачка Panna Anna зладзіла ў Варшаве свой дэбютны канцэрт
Беларуская спявачка Panna Anna зладзіла ў Варшаве свой дэбютны канцэрт. Падчас падзеі вакалістка часам грала на гітары, часам – на клавішах. Акрамя таго, музыку падтрымалі скрыпач Кузьма і віяланчэлістка Паліна Горбач.

Эмоцыямі ад падзеі падзялілася Panna Anna:
– На 100 адсоткаў я вельмі задавалёная тым, што гэта наогул адбылося, тым, што „адкаталі” і зайгралі гэтую праграму. Усе музыкі задавалёныя. І мне падалося, што слухачы таксама, таму што яны яшчэ прасілі дзве песні на біс, і гэта было вельмі нечакана. Было шмат людзей. І самае цікавае, што былі людзі, якіх я не ведаю, гэта вельмі клёва.
Канцэрт Panna Anna ў Варшаве адбыўся ў Beer Station Ursynów.
Цалкам матэрыял:





Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя