Беларускі гурт „Belle Morte” працуе над міжнародным альбомам
Беларускі гурт „Belle Morte” працуе над міжнародным альбомам з адметнымі, этнічнымі інструментамі.

Адным з такіх трэкаў стала кампазіцыя „Krew”. Яна была запісаная пры ўдзеле польскіх і ўкраінскіх артыстаў і прысвечаная вайне. „Зараз мы пашыраем нашую супрацу – ды выхаду плануем паўнавартасны”, – кажуць музыкі „Belle Morte”:
– Для стварэння кожнага трэку даводзіцца літаральна акунацца ў культуру кожнага рэгіёну, які мы сумесна адбіраем для таго ці іншага трэку. Гэта вялікі чэлендж таму, што стварыць песню так, каб слухач адразу мог зразумець, што чуе адсылкі да канкрэтнай культуры: Кітаю, Скандынавіі ці яшчэ нешта. Каб гэта не гучала штучна, вось гэта чэлендж. Кожны раз, калі мы атрымліваем трэкі ад салістаў, то гэта моцнае захапленне.
„Упэўненыя, альбом атрымаецца сапраўды міжнародным і захапляльным”, – перакананыя музыкі.
Беларускае Радыё Рацыя