Беларускі каляндар на 2023 год

Вашай увазе найбольш значныя круглыя і юбілейныя даты надыйшоўшага 2023 года.
225 гадоў таму
24 сьнежня – 1798 – На хутары Завосьсе (верагодней усяго Наваградскі р-н) нарадзіўся Адам Міцкевіч, польска-беларускі паэт, асьветнік, філамат.

215 гадоў таму
4 лютага – 1808 – У фальварку Панюшкавічы (Бабруйскі р-н) нарадзіўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, паэт, драматург, адзін з заснаваньнікаў беларускай літаратуры.

200 гадоў таму
29 верасьня – 1823 – У фальварку Смольгава (Любаньскі р-н) нарадзіўся Уладзіслаў Сыракомля (сапр. Людвік Кандратовіч), беларуска-польскі паэт-гуманіст, пісьменьнік, публіцыст.

23 кастрычніка 1823 – У в. Замосьце (Слуцкі пав.) нарадзіўся Адам Плуг (сапр. Антон Пяткевіч), беларуска-польскі пісьменьнік, журналіст.

185 гадоў таму
2 лютага – 1838 – У в. Мастаўляны (Беласточчына) нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, нацыянальна-вызвольны дзеяч, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 г.

175 гадоў таму
8 студзеня – 1848 – У маёнтку Над-Нёман на Узьдзеншчыне (паводле інш. зьв. маёнтку Турын, Пухавіцкі р-н) нарадзіўся Якуб Наркевіч-Ёдка, беларускі прародазнавец, вынаходнік, медык.

170 гадоў таму
4 траўня – 1853 – У маёнтку Шаўры (Вараноўскі р-н) нарадзіўся Станіслаў Нарбут, беларускі лекар, вучоны-медык, мецэнат.

1 верасьня – 1853 – У Варшаве нарадзіўся Міхал Федароўскі, фальклярыст, этнограф, археолаг, калекцыянер.

160 гадоў таму
10 студзеня – 1863 – Пачалося вызвольнае паўстанне супраць расейскай імперыі
150 гадоў таму
1 лістапада – 1873 – У в. Крывуліна (Бежацкі р-н, Цьвярская вобл., Расея) нарадзіўся Іван Замоцін, беларуска-расейскі літаратуразнавец.

140 гадоў таму
8 траўня – 1883 – У в. Данілаўка (Сьветлагорскі р-н) нарадзіўся Сьцяпан Некрашэвіч, беларускі мовазнавец, грамадзкі дзеяч.

10 траўня – 1883 – У Лібаве (цяпер Ліепая, Латвія) нарадзіўся Янка Маўр (сапр. Фёдараў), беларускі пісьменьнік, перакладнік, адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры.

125 гадоў таму
1 студзеня – 1888 – У в. Рабертава (Бабруйскі пав.) нарадзіўся Вацлаў Родзька, беларускі каталіцкі сьвятар.
11 студзеня – 1888 – У Заслаўі (Менскі р-н) нарадзіўся Язэп Каранеўскі, беларускі дзяржаўны дзеяч, педагог.

12 студзеня – 1888 – У Слойніках (каля Саколкі, Беласточчына) нарадзіўся Дамінік Аніська, ідэолаг і дзеяч хрысьціянскага руху, публіцыст, дзеяч беларускай эміграцыі (Вялікабрытанія).

17 лютага – 1888 – У мяст. Гальшаны (Ашмянскі р-н) нарадзіўся Янка Вярсоцкі, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, грамадскі дзеяч.
27 лютага – 1888 – У Менску нарадзіўся Яфім Бялевіч, дзеяч беларускага нацыянальнага руху.

30 сакавіка – 1888 – У в. Якімаўка на Гомельшчыне нарадзіўся Ян Цеханоўскі, беларускі педагог, дырэктар Наваградскай гімназіі на пач. 1920-ых гг., пазьней працаваў у Ашмяне.

22 чэрвеня – 1888 – У в. Саска Ліпка (Нясьвіжскі р-н) нарадзіўся Язэп Шнаркевіч, беларускі культурна-асьветны дзеяч, педагог, мемуарыст.

1 кастрычніка – 1888 – У в. Вялікія Шастакі (Дзятлаўскі р-н) нарадзіўся Лукаш Дзекуць-Малей, беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч.

13 кастрычніка – 1888 – У засьценку Пунькі (Глыбоцкі р-н) нарадзіўся Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф, археолаг, педагог, адзін з заснаваньнікаў нацыянальна-гістарычнага жывапісу.

1 лістапада – 1888 – У Юшаўшчына (цяпер Навасады, Валожынскі р-н) нарадзіўся Міхал Сапоцька, каталіцкі сьвятар, заснаваньнік Кангрэгацыі Сясцёр Міласэрнасьці Ісуса Хрыста.

16 лістапада – 1888 – У в. Шурычы (Сьвіслацкі р-н) нарадзіўся (паводле інш. зьв. 16 сьнеж.) Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, ідэолаг беларускага нацыянальнага руху.

10 снежня – 1888 – У Гарадку (Беласточчына) нарадзіўся Мікола Дзямідаў, вайсковы, грамадзка-палітычны дзеяч; у 1943 г. акруговы школьны інспектар, арганізатар батальёну беларускай самааховы ў Лідзе.

120 гадоў таму
23 лютага – 1903 – У Будславе (Мядзельскі р-н) нарадзіўся Вінцэнт Жук-Грышкевіч, дзеяч беларускай эміграцыі (Італія, Англія, Нямеччына, Канада), педагог, літаратуразнавец, гісторык.

11 сакавіка – 1903 – У в. Парэчча (Лепельскі р-н) нарадзіўся Тодар Кляшторны, беларускі паэт.

18 красавіка – 1903 – У в. Пабокавічы (Бабруйскі р-н) нарадзіўся Платон Галавач, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч.

16 жніўня – 1903 – У в. Сычавічы (Маладэчанскі р-н) нарадзіўся Мікола Абрамчык, беларускі дзеяч у эміграцыі (Чэхія, Францыя, Нямеччына), прэзідэнт БНР з 1947 г.

20 верасьня – 1903 – У Баку нарадзілася Натальля Арсеньнева, беларуская паэтка, дзяячка беларускай эміграцыі (ЗША).

27 лістапада – 1903 – У в. Сакоўцы (Івацэвіцкі р-н) нарадзіўся Піліп Пестрак, беларускі літаратар, дзеяч КПЗБ.

110 гадоў таму
14 лютага – 1913 – У в. Радзеева (Буда-Кашалёўскі р-н) нарадзіўся Віталь Цьвірка, беларускі мастак, педагог.

31 ліпеня – 1913 – У в. Падкасоўе (Наваградскі р-н) нарадзіўся Міхал Петрыкевіч, беларускі краязнавец, музеязнавец, педагог.

1 верасьня – 1913 – У в. Мокрае (Касьцюковіцкі р-н) нарадзіўся Масей Сяднёў, беларускі літаратар, вязень савецкага канцлагеру, дзеяч эміграцыі (Нямеччына, ЗША).

15 верасьня – 1913 – У в. Ёлкі (Слонімскі пав.) нарадзіўся Рыгор Зыбайла, беларускі палітычна-вайсковы дзеяч, старшыня Слонімскай акруговай Беларускай Народнай Самапомачы ў 1941-42 гг.

100 гадоў таму
5 лютага – 1923 – У Віцебску нарадзіўся Леанід Шчамялёў, беларускі мастак.

4 красавіка – 1923 – У Наваградку нарадзіўся Кастусь Сіткоўскі, беларускі настаўнік, эмігрант (Аўстралія).
5 красавіка – 1923 – У в. Старыя Дзевяткавічы (Слонімскі р-н) нарадзіўся Барыс Данілюк, дзеяч СБМ, беларускай эміграцыі (Нямеччына, ЗША).
23 красавіка – 1923 – У Баранавіцкім раёне нарадзіўся Мікалай Рулінскі, беларускі грамадскі дзеяч.
20 траўня – 1923 – У в. Хацяж (Ляхавіцкі р-н) нарадзіўся Васіль Ракашэвіч, беларускі ўдзельнік антысавецкага падпольля, палітычны вязень.
21 траўня – 1923 – У в. Равяцічы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Міхась Капціловіч, настаўнік, удзельнік Саюзу Вызваленьня Беларусі, вязень савецкіх канцлагераў.
23 траўня – 1923 – У в. Калядзіна (Маладэчанскі пав.) нарадзіўся Мікола Ганько, беларускі грамадска-культурны дзеяч эміграцыі (Аўстрыя, Канада).

13 жніўня – 1923 – У в. Католышы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Самсон Пярловіч, беларускі паэт, вязень ГУЛАГу.

15 жніўня – 1923 – У в. Вялікая Ліпа (Нясвіжскі р-н) нарадзіўся Канстанцін Майсеня, беларускі грамадзкі дзеяч на Беласточчыне, будаўнік Беларускага музею ў Гайнаўцы.

29 жніўня 1923 – У в. Бандары (Падляшша) нарадзіўся Уладзімір Казьбярук, беларускі літаратуразнавец.

10 верасьня 1923 – У в. Скварцы (Дзяржынскі р-н) нарадзіўся Мікалай Бірыла, беларускі мовазнавец.

16 кастрычніка (лістапада) – 1923 – На хутары каля в. Машкова (Аршанскі р-н) нарадзіўся Мікола Крукоўскі, беларускі філолаг, філосаф, выкладнік, грамадзкі дзеяч.

28 лістапада 1923 – Створана беларускае літаратурнае аб’яднаньне “Маладняк” (дзеіла да 1932 г.).

90 гадоў таму
30 сакавіка – 1933 – У Менску нарадзіўся Валянцін Грыцкевіч, беларускі лекар, гісторык, грамадскі дзеяч беларускага згуртаваньня ў Пецярбургу.

25 траўня – 1933 – У Менску адкрыўся Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар оперы і балету.
29 траўня – 1933 – У в. Кабылянка (каля Міхалова, Беласточчына) нарадзіўся Мікола Гайдук, беларускі пісьменьнік, публіцыст.

1 лістапада – 1933 – У в. Варакомшчына (Дзятлаўскі р-н) нарадзіўся Вячаслаў Адамчык, беларускі пісьменьнік.

12 сьнежня – 1933 – У Воршы нарадзілася Зінаіда Мажэйка, беларуская дасьледніца традыцыйнай музычнай культуры, аўтарка кніг і кінафільмаў пра песенныя скарбы Беларусі.

80 гадоў таму
22 чэрвеня – 1943 – У Беларусі ўтворана моладзевая патрыятычная арганізацыя – Саюз Беларускай Моладзі (СБМ, дзеіў у Беларусі да ліпеня 1944 г.).
20 верасня – 1943 – У в. Нівы (Бярозаўскі р-н) нарадзілася Ніна Мацяш, беларуская паэтка і перакладніца.

75 гадоў таму
20 чэрвеня – 1948 – У Вязынцы (Маладэчанскі р-н) адкрыты філіял Літаратурнага дома-музея Янкі Купалы.
21 чэрвеня – 1948 – У Менску нарадзіўся Ян Матусевіч, уніяцкі сьвятар, дэкан Беларускай Грэцка-Каталіцкай царквы.
26 ліпеня – 1948 – У в. Вароны (Віцебскі р-н) нарадзіўся Уладзімір Плешчанка, грамадзкі дзеяч, старшыня Віцебскай абласной рады Кансерватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ.
20 лістапада – 1948 – У в. Рудка (Пінскі р-н) нарадзілася Яўгенія Янішчыц, беларуская паэтка.

70 гадоў таму
25 сакавіка – 1953 – У Валеўцы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Іван Шэга, беларускі лекар, грамадска-палітычны актывіст, сябра партыі БНФ.

9 траўня – 1953 – У Менску выйшаў першы нумар літаратурнага часопісу “Маладосьць”.
25 траўня – 1953 – У Нарыльску (Краснаярскі край, Расея) пачалося сама буйнае паўстаньне ў гісторыі ГУЛАГу. Сорак дзён паўстаўшыя вязьні, якімі кіраваў беларус Рыгор Клімовіч, жылі вольнай камунай. 3 ліпеня войскі расстралялі паўстанцаў.
16 лістапада – 1953 – У Бабруйску нарадзіўся Аляксандар Пракапенка, беларускі футбаліст, чэмпіён СССР (1982), адзіны футбольны прадстаўнік Беларусі – бронзавы прызёр алімпійскіх гульняў (1980).

60 гадоў таму
12 сакавіка – 1963 – У Гайнаўцы на Беласточчыне адчынены Беларускі музей (27.10.1990 у новым будынку быў адчынены Беларускі этнаграфічны музей).
24 траўня – 1963 – У Гародні нарадзіўся Зьміцер Кісель, беларускі грамадзкі дзеяч на Гарадзеншчыне, журналіст.

50 гадоў таму
29 траўня – 1973 – У Менску нарадзіўся Юрась Бушлякоў, беларускі мовазнавец.

18 сьнежня – 1973 – Пётр Клімук стаў першым беларусам, што паляцеў у космас (потым зьдзейсьніў яшчэ два палёты).

Беларускае Радыё Рацыя