Беларускі музыка Раман Арлоў распавёў пра творчыя планы
Беларускі музыка, кампазітар, стваральнік тэатральных праектаў Раман Арлоў актыўна інтэгруецца ў культурніцкае жыццё беларускай дыяспары ў Польшчы.

Удзельнічае ў розных імпрэзах, камунікуе з музыкамі ў справе агульных праектаў і выступае з сольнымі канцэртамі. У нядзелю, 12 сакавіка, у яго адбудзецца канцэрт у Кракаве.
Кажа Раман Арлоў:
– Некалькі разоў граў у Кракаве і Варшаве. У Варшаве я граў адзіны раз у Моладзевым Хабе, туды прыйшлі людзі, нават была Александра Герасіменя і Наталля Радзіна з дзецьмі. 12-га ў мяне заяўлены канцэрт у Кракаве, пакуль так.
Канцэрт Рамана Арлова ў Кракаве адбудзецца ў бары «CHICAGO» па адрасе Sławkowska 11. Пачатак а 18-й гадзіне. У цёплым акустычным гучанні прагучаць самыя вядомыя хіты Рамана – «Адлегласць», «Сонца смяецца», «Зорка Венера», «Станцыя», «Маё Сонца», «Будзьма Беларусамі» і многія іншыя, прагучаць таксама і абсалютна новыя песні.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя