Беларускі рэгі-гурт „Botanic Project” зладзіў у Варшаве канцэрт



Беларускі рэгі-гурт „Botanic Project” зладзіў у Варшаве канцэрт, прысвечаны дню народзінаў Боба Марлі. Такая імпрэза для артыстаў стала ўжо традыцыйнай.

Гэтым разам яна прайшла пры поўнай залі. На падзеі прагучалі не толькі каверы на песні ямайскага музыкі, але і аўтарскія кампазіцыі бэнду. Да ўсяго хутка музыкі плануюць парадаваць прыхільнікаў і свежым альбомам.

„Ён будзе адрозным ад таго, што мы рабілі раней”, – кажуць Клім Малажавы і Андрэй Кеша Багамолаў:

– Наступны альбом у нас будзе ў стылі поп-сол-джаз-фанк, такое штосьці лірычнае канцэптуальнае, як і рэп-альбом, але не рэгі. Гэта будзе для больш шырокай публікі, скажам так для больш дарослай публікі.

РР: А пакуль можна паслухаць і паглядзець відэа на песню „Кіно”?

У нас нядаўна выйшла вельмі прыгожая праца аднаго мастака, ён літаральна па секундах маляваў усё ад рукі. Вельмі цікавая ідэя, ён перапрацаваў наш пасыл у свой і неяк яго пашырыў, паказаў песню з іншага боку.

Цяпер „Botanic Project” жывуць у Лодзі і ладзяць там вулічныя канцэрты.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя