Беларускія Каляды з Сержуком Доўгушавым у ЗША і Канадзе



Сяржук Доўгушаў прэзентуе на Каляды ўнікальную святочную праграму.

Удзельнікаў свята чакае: музычная-інтэрактыўная праграма з карагодамі, музыкай, гульнямі і спевамі, абрад калядавання, святочны стол, навагодні настрой, сюрпрызы і падарункі.

Спецыяльныя госці: Каза, Мядзьведзь Смаргонскі, Бусел і Чорт.

Аўтар і вядоўца праграмы – Сяржук Доўгушаў. На свята прапануецца прыходзіць усёй сям’ёй.

Беларускае Радыё Рацыя