Беларускія танцы ў Сан-Францыска



Працягваюцца творчыя гастролі беларускай спявачкі і барда Таццяны Грыневіч па гарадах ЗША. Спявачка сустрэлася з беларусамі Сан-Францыска. Падчас сустрэчы не толькі гучалі беларускія вершы, песні і мелодыі, але і шмат было танцаў.

Спачатку спявачка выканала „Зорку Венеру” і „Пагоню” на словы Максіма Багдановіча, „Трэба дома бываць часцей” Рыгора Барадуліна, „Малітву” Наталлі Арсенневай, „Паланэз Агінскага” на словы Сержука Сокалава-Воюша.

Гэтыя песні ў выкананні Таццяны Грыневіч беларусы слухалі  з зачараваннем і са слязамі на вачах.

Беларуская дзяўчынка Аліна на скрыпцы зайграла і заспявала „Перапёлку”,  а потым усе разам заспявалі „Куру шчабятуру”, шмат гулялі, таньчылі. Такія сустрэчы запамінаюцца на ўсё жыццё.

Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара