Беларусы на Торуньскім Міжкультурным Пікніку
Некалькі дзясяткаў беларусаў прыняло ўдзел у мерапрыемстве, якое мела назву Торуньскі Міжкультурны Пікнік.

Пра гэта свята кажа адзін удзельнікаў беларускай супольнасці з Быдгашча Вітольд Яроцкі:
– Гэта мерапрыемства было арганізавана торуньскім этнаграфічным музеем пры падтрымцы гораду Торунь для беларусаў, хто ведае гэта такая міні-версія гарадзенскага фестывалю нацыянальных культур, дзе музей запрасіў дыяспары, якія дзейнічаюць у Торуні. Нехта адказаў, нехта не. Фактычна былі палякі, армяне, эфіопы, украінцы і беларусы.
Па словах Вітольда беларусы вельмі прадстаўніча паказалі свае асаблівасці:
– Рабілі беларускую ежу: халаднік, яшчэ нейкія стравы. Таксама мы ладзілі варштаты, да нас далучылася кола нацыянальнага мастацтва з Варшавы. У нас на пляцоўцы былі спевы, музыка, нацыянальныя гульні. Таксама мы рабілі выцінанкі, рабілі павукоў з саломкі, рабілі лялькі-маталькі. Апрача гэтага быў варштат па вышыванцы, рабіліся нацыянальныя сімвалы Беларусі і Украіны.
Наступная акцыя, якая адбудзецца ў гэтым рэгіёне Польшы будзе мець назву «Марш Вольнай Беларусі, і ён распачнецца ў Торуні 1 ліпеня а 16 гадзіне каля помніка Каперніку.
Беларускае Радыё Рацыя

