Беларусы на ўкраінскім фестывалі дакументальнага кіно „1084. На мяжы”
Фільм пра 20 год у Беларусі і мы чакаем гарачую дыскусію з гэтай нагоды, кажа беларуская праваабаронца, кіраўніца грамадскага аб’яднання „Звяно” Таццяна Гацура-Яворская, якая сярод арганізатараў Фестывалю дакументальнага кіно „1084. На мяжы”.

Ён праходзіць пераважна анлайн, але таксама паказы афлайн – у Кіеве і Львове. У гэтым горадзе паказы дакументальнага кіно пачаліся 30 кастрычніка ў ноч паэтаў. А сёння чарговая сустрэча з гледачамі. Расказала ў нашым эфіры Таццяна Гацура-Яворская:
– Насамрэч ён не такі вялікі фестываль, але тым не менш для нас важна, каб гучала тэма Беларусі. Каб выбудоўваліся гарызантальныя сувязі паміж украінцамі і беларусамі. Гэта такая спроба паказаць украінцам больш пра нас, напрыклад, будзе фільм „Адвага” Аляксея Палуяна пра актораў „Свабоднага тэатру” падчас выбараў 2020 года.
Гэты фільм пакажуць сёння ў Львове. 1084 кіламетры – працягласць агульнай мяжы Беларусі і Украіны. Фестываль дакументальнага кіно „1084. На мяжы” прапануе пляцоўку, каб даведацца больш адзін пра аднаго. Такія задачы ставяць арганізатары. На паказы прыходзіць багата ўкраінцаў, але і беларусы, які жывуць у Львове. Таксама там запланаваная выстава Уладзіміра Цэслера. Яе экспануюць у цэнтры горада.
Беларускае Радыё Рацыя