Беласток рыхтуецца прымаць 42-і Міжнародны фестываль праваслаўнай царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2023»



Праз два тыдні ў Падляшскай філармоніі у Беластоку распачнецца праца 42-га Міжнароднага фестываля праваслаўнай царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2023».

Падрабязнасці распавёў дырэктар фэстывалю Мікалай Бушко:

– У гэтым конкурсе прыме ўдзел 9 хораў – прадстаўнікоў Злучаных Штатаў Амерыкі, Еўропы і Азіі. Гэта прадстаўнікі найстарэйшай царквы – каптыйскай, гэта прадстаўнікі старавераў, хочам прыпомніць як гучала расейская музыка да 17-га стагоддзя. Гэта прадстаўнікі цэркваў з Балгарыі, з Румыніі, з Грэцыі, гэта казахі, прадстаўнікі другой рэлігіі. Асаблівым канцэртам будзе спецыяльны канцэрт царкоўнай музыкі Беларусі пад лозунгам «Магутны Божа! – Пеўчая душа Беларусі».

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Фестываль «Гайнаўка 2023» распачнецца з інаўгурацыйнага канцэрта 25-га траўня і пасля двух дзён конкурсных праслухоўванняў завершыцца фінальным гала-канцэртам 28-га траўня адпаведна. Уваход на мерапрыемствы вольны, акрамя фінальнага канцэрта.

Беларускае Радыё Рацыя