Бэнд „Atesta” выступіў у Варшаве



Бэнд „Atesta” далучыўся да Каляднага сэйшану ў Варшаве. Музыкі зайгралі сольныя аўтарскія трэкі, а таксама разам з „23:34” выканалі свежую песню „Дай мне пра Каляды”.

Між тым нядаўна артысты вярнуліся з Гданьску, дзе таксама ладзілі выступ. З успамінамі пра той канцэрт – вакалістка калектыву „Atesta” Уля Паўловіч:

– Выбітным ён быў тым, што гэта першы наш канцэрт не ў Варшаве, гэта вельмі моцна. Дзіўна прагучыць, але мы змянялі парадак песень, так у нас яшчэ не было.

„Спадзяюся, 2023-ці будзе моцным годам! Віншую, сябры, са святамі!”, – дадала артыстка.

Беларускае Радыё Рацыя