„Без Билета” ў кліпе паказалі больш за 50 гістарычных аб’ектаў Беларусі



Гурт „Без Билета” прадставіў кліп „Святочная”, зняты ў розных лакацыях Беларусі, які музыкі называюць „прэзентацыяй краіны”. Рэжысёрам і аўтарам ідэі выступіў Максім Малахаў.

Па словах фронтмэна гурта Віталя Артыста, у відэа патрапілі «крыху больш за 50» аб’ектаў. У калектыве заяўляюць, што калі спатрэбіцца, здымуць другую серыю.

У кліпе можна ўбачыць пейзажы Белай Царквы, Браслава, Крычава, Пінска, Слуцка, Ружанаў, Берасця, Ельні, Залесся, Мастоў, Менска, Слоніма, Полацка, Гародні, Глыбокага, Дзяржынска, Віцебска, Барысава, Вілейкі, Смаргоні, Маладзечна і іншых гарадоў і мястэчак Беларусі.