Бібліятэка – сэрца горада



У Слонімскай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа адбыўся бібліямарафон -2022 пад назвай “Бібліятэка сэрца горада”. Поўная зала бібліятэкі ледзьве змагла ўсіх умясціць.

Напачатку мерапрыемства бібліятэкары павіншавалі прысутных з Днём бібліятэк, а таксама ўручылі падарункі, падзякі ўсім тым, хто мае непасрэднае дачыненне да працы бібліятэкара.

А потым пісьменнік Сяргей Чыгрын распавёў прысутным пра гістарычны лёс слонімскіх бібліятэк. Найперш, размова ішла пра бібліятэкі Слізьняў, Пуслоўскіх, Сапегаў, пра бібліятэку імя Янкі Купалы ў вёсцы Кракотка, якая праіснавала 80 гадоў, а сённяшні час перажыць не змагла.

Потым выступалі сябры слонімскага літаратурнага аб’яднання імя Анатоля Іверса, якія чыталі свае творы, казалі шчырыя словы ў адрас бібліятэкараў.

Бібліямарафон радавалі і музыканты са Слонімскай дзіцячай школы мастацтваў, якія цудоўна выканалі песню на словы Якуба Коласа “Мой родны кут”, а таксама выканаўцы Сяргей Вырко і Даніла Старук.

У гэты самы дзень у бібліятэцы была арганізавана вялікая выстава “Вуснамі Купалы і Коласа загаварыла Беларусь”, прысвечаная 140-годдзю песняроў.

Беларускае Радыё Рацыя