Быў абаронцам прывілеяў ВКЛ
Прадстаўніку найбуйнейшага магнацкага роду на Беларусі, гісторыку, аўтару мемуараў Альбрыхту Станіславу Радзівілу (1593-1656) спаўняецца 430 гадоў з дня нараджэння.

Нарадзіўся Альбрыхт Станіслаў Радзівіл у Алыцы — адным з радавых маёнткаў. Ардынат алыцкі. 3 1612 года быў паслом ад ваяводы валынскага. У 1619—1623 гадах з’яўляўся падканцлерам літоўскім, з 1623 года – канцлер вялікі літоўскі, староста віленскі, пінскі, аканом кобрынскі.
У маладосці падарожнічаў па Заходняй Еўропе. Быў жанаты з Кацярынай з роду Любамірскіх. Карыстаўся аўтарытэтам сярод магнатаў, заступніцтвам караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III Вазы, хоць быў паслядоўны абаронца прывілеяў Вялікага Княства Літоўскага i адстойваў яго роўнасць з Полынчай. Як шчыры католік імкнуўся перашкодзіць іншаверцам. Заснаваў касцёл у Алыцы i езуіцкі калегіум у Пінску.
Альбрыхт Станіслаў Радзівіл — аўтар многіх твораў, напісаных на латыні, частка з якіх выдадзена ў Вільні i перавыдадзена ў Варшаве. Найважнейшыя з ix: «Мемуары пра галоўныя падзеі, якія адбыліся ў Польшчы пасля смерці Жыгімонта III, г. зн. з 1632 па 1652» (пераклад Рачынскага, Познань, 1839), «Набожны дыспут, сабраны з некалькіх слоў пра ўслаўленне прасвятой дзевы Марыі» (Вільня, 1635, 4е выд., 1812), «Гісторыя пакут Хрыстовых» (3е выд., Варшава, 1655; Вільня, 1831). Пісаў пра дзяржаўную міжнародную, рэлігійную, сацыяльную палітыку правячых колаў Рэчы Паспалітай, пра культуру, звычаі, побыт i жыццё шляхты i вышэйшых саслоўяў.
Беларускае Радыё Рацыя