Cвятлана Курс: Беларусы – гістарычныя рэалісты ў жорнах вайны Расеі з Украінай
У межах Форуму беларуска-нямецкага гістарычных даследаванняў Беларусі адбылася анлайн-дыскусія «Вайна і гвалт праз прызму беларускай літаратуры».

Пра становішча Беларусі на фоне вайны выказалася ўдзельніца дыскусіі, пісьменніца Святлана Курс:
– Спасціжэнне вайны ў еўрапейцаў, амерыканцаў, расейцаў і беларусаў вельмі моцна адрозніваюцца. Расейцы кажуць «можам паўтарыць» і паўтараюць. У іх было менш акупаваных зямель. Еўрапейцы і амерыканцы – ідэалісты, жывуць у больш свабодным свеце, яны кажуць – «ніколі больш». А мы, беларусы, людзі якія найбольш пацярпелі ад вайны, рэалісты – «абы не было вайны». Мы знаходзімся паміж расейскай і ўкраінскай вайной, мы страцілі наш гонар, які набылі ў 2020, спрабуючы выскачыць з парадыгмы расейскай акупацыі нашай краіны.
Поўнасцю слухайце ў далучаным файле:
Па словах Святланы Курс, сучаснае беларускае пакаленне літаратараў прадаўжае традыцыю ваеннага асвятлення вайны Васіля Быкава і Алеся Адамовіча, творчасць якіх вельмі цэніцца ў Нямеччыне.
Беларускае Радыё Рацыя