Да 60 тысяч еўра: Беларуская Рада культуры жадае падтрымаць творчыя праекты беларусаў



Беларуская Рада культуры і Дацкі інстытут культуры абвесцілі старт конкурсу на падтрымку беларускай культуры ў межах супольнага праекта ArtPower Belarus. Еўразвяз выдзеліў для гэтага 2 мільёны еўра.

Падрабязнасці распавяла распрацоўніца праекту ArtPower Belarus Таццяна Пашавалава:

– Падавацца могуць усе – і тыя беларусы, якія ў Беларусі, і тыя, хто выехаў, беларускія грамадзяне. Тым больш, калі будзем бачыць заяўку аднолькавай  якасці, то перавага будзе аддадзеная людзям, якія ўнутры Беларусі. Але гэта не значыць, што не будуць падтрыманыя тыя, хто не ў Беларусі. Перавага будзе аддавацца тым, хто, як кажуць, не спешчаны паездкамі.

Падаць заяўку на грант можна на сайце Рэсурснага цэнтру Беларускай Рады культуры. Рада звяртае ўвагу, што ArtPower Belarus клапоціцца пра бяспеку тых, хто застаецца на тэрыторыі Беларусі і жадае паўдзельнічаць у конкурсе. Дэдлайн у межах першага конкурсу — 12 сакавіка.

Сайт конкурсу: https://resource.byculture.org/?fbclid=IwAR0vvZrJt7_9N5K9g431O5qpbVVkgDrIhUJEwLgLtmRSedlsvgsqkCmSEW8

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота праекту „ArtPower Belarus”