Дамоў з Сібіры не вярнуўся



13 сакавіка спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння грамадска-палітычнага дзеяча, асветніка, удзельніка паўстання 1863-1864 гадоў Ігната Бжастоўскага (1823-1875).

Ігнат Бжастоўскі паходзіў са старадаўняга шляхецкага роду, які з 1798 года быў графскім. Прадстаўнікі гэтага роду ў XVI-XIX стагоддзях адыгрывалі значную ролю ў дзяржаўным і грамадскім жыцці Беларусі, Літвы і Польшчы.

Ігнат Бжастоўскі скончыў Менскую гімназію і юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Пасля заканчэння яго вярнуўся на Бацькаўшчыну і пачаў працаваць старшынём крымінальнага суда ў Магілёве.

Калі пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, Ігнат Бжастоўскі стаў сябрам грамадзянскай камісіі Сенненскагаі павета, магілёскім паўстанцкім ваяводам. Ён смела распаўсюджваў сярод сялян нелегальную літаратуру на беларускай і польскай мовах, якая была надрукавана лацінкай…

У 1864 года Ігната Бжастоўскага арыштавалі і ў чэрвені саслалі ў Сібір у Енісейскую губерню. Дамоў з Сібіры ён ужо не вяртнуўся, там і памёр у 1875 годзе.  Фотаздымак паўстанца адсутнічае.

Беларускае Радыё Рацыя