“Духоўнае яднанне” з Бярозаўкі



„Духоўнае яднанне” – так гучыць назва выстаўкі, якая разгарнулася ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея. Гэтая экспазіцыя змяшчае ў сябе работы, створаныя рукамі мамы і яе дачкі – Алы і Марыны Кулеш з горада Бярозаўка, што каля Ліды. Яны з’яўляюцца сябрамі Лідскай аб’яднанай арганізацыі грамадскага аб’яднання „Беларускае таварыства інвалідаў”, наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў горада Бярозаўка. Іх яднае адна справа – ствараць прыгажосць рукамі, дарыць радасць людзям. Гэта духоўнае яднанне, у якім сабраныя ўсе гэтыя прыгажосці, рукатворы. Злучае гэтых асоб многае. Сярод захапленняў – вышыўка бісерам, ігра на шумавых інструментах у ансамблі „Вясёлыя хлопцы”, яны з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі разнастайных мерапрыемстваў.

Больш падрабязна чытачы даведаюцца са свежага нумару электроннай газеты “Наша слова.pdf”.

У нумары чытачы таксама знойдуць вялікі артыкул Уладзіміра Барысенкі пра публіцыстыку Якуба Коласа, працяг успамінаў і разважанняў генерала Люцыяна Жалігоўскага “Вайна ў 1920 годзе”, паведамленне пра Гарадзенскі абласны фэст народнай музыкі “Зайграйце, музыкі!” і іншыя цікавыя матэрыялы.

Беларускае Радыё Рацыя