Дырэктар беларускага ліцэю Ігар Лукашук і Яўген Вапа распавялі пра стан беларускага школьніцтва на Падляшшы



У нашым эфіры пабывалі дырэктар беларускага ліцэю Ігар Лукашук і старшыня Беларускага саюзу ў Польшчы Яўген Вапа, з якімі мы абмеркавалі сітуацыю вакол беларускага школьніцтва на Падляшшы.

Ігар Лукашук
Яўген Вапа

РР: Штосьці дрэннае адбываецца з беларускім школьніцтвам. Так вынікае з прэс-канферэнцыі, якая нядаўна скончылася ў Беластоку.

– Я б не сказаў, што адбывацца з беларускім школьніцтвам, толькі хутчэй побач з беларускім школьніцтвам. Беларускія ліцэі і школы працуюць вельмі добра, а тое, што адбывацца цяпер – гэта спробы памяняць статус беларускіх ліцэяў са школаў, якіх актыўнасць накіравана па-за асноўнай адукацыйнай актыўнасцю, накіраванай у падтрымку нацыянальнай тоеснасці вучняў на школы, якія не адрозніваюцца ад шэрагу іншых сярэдніх школаў. У паслядоўнасці гэта давяло бы да таго, што гэтыя ліцэі ў цяперашняй іх форме звычайна перасталі бы існаваць.

РР: Яна сталі бы ліцэямі, якія нічым не адрозніваюцца ад астатніх у Польшчы? Але гэта пагражае таксама Літоўскаму ліцэю?

– Цяжка сказаць. Мы ў Падляскім ваяводстве маем фактычна 3 ліцэі нацыянальных меншасцяў – гэта бельскі, гайнаўскі, і літоўскі. Ёсць таксама і ўкраінскія ліцэі ў Польшчы. Ці ім пагражаюць ці не, гэта пэўна залежыць ад кураторыяў і ад дзеянняў, якія будуць прынятыя кураторыямі ці міністэрствам. Тут розніца такая, што ў нас беларуская мова як прадмет, хаця ў гайнаўскім ліцэі таксама ёсць аддзелы з частковым двухмоўным навучаннем, дзе частка прадметаў вядзецца і па-польску і па-беларуску. А літоўскі ліцэй у Пуньску поўнасцю вядзе навучанне на літоўская мове. Ці гэта розная юрыдычная сітуацыя? Цяжка мне сказаць. Я думаю, што асновы функцыянавання ўсіх гэтых трох школаў юрыдычна тыя ж самыя.

РР: Яўген Вапа, а што залежыць у гэтай справе ад вучняў і ад бацькоў?

– Справа такая, што вучні, бацькі і настаўнікі ў Гайнаўскім беларускім ліцэі сваё становішча, што нічога не павінна змяняцца, выразна выказалі сваімі пасведчаннямі, якія былі адасланыя ў адрас кураторыі. Яны катэгарычна супраць. Хачу сказаць, што мы самі выпускнікі Гайнаўскага ліцэю. Значыць бацькі і дзеці, калі яны рашаюцца ісці ў беларускі ліцэй, яны добра ведалі, што беларуская мова і канчатковыя матуральныя экзамены – гэта натуральная справа ў той школе. Мы не лічым гэта, як адзін з вялікіх абавязкаў. Абавязкам з’яўляецца і польская мова, і матэматыка, у такой сітуацыі і беларуская мова зʼяўляецца абавязкам. У выпадку традыцыі бельскага і гайнаўскага ліцэяў гэта нармальная справа. Хачу нагадаць, што праз год аднаму і другому ліцэю будзе 80 гадоў. Бо гэта ў 1944 дзе гэтыя школы пачалі функцыянаваць, потым ліквідаваліся, і потым зноў адраджаліся.

Беларускае Радыё Рацыя