Дзень Падляшскай музыкі



Трэцяга лютага працягнецца штогадовая традыцыя адзначэння Дня Падляшскай музыкі. У беластоцкіх радыёвяшчаннях: найперш Радыё „Акадэра”, Польскае Радыё Беласток і Беларускае Радыё Рацыя. У гэты дзень будуць гучаць песні ў выкананні гуртоў з Падляшша. Ідэя такога дня належыць светлай памяці Лукашу Сцепанюку (Stepu). Традыцыя працягваецца!